16 лютага з калектывам ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбылася сустрэча з загадчыкам Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Перажок Эдзітай Аляксандраўнай. Тэма сустрэчы выбары – 2024. Распачала яна сустрэчу са слоў , што выбары – гэта асноўная форма ўдзелу грамадзян у палітыцы і дзяржаўным кіраванні. Расказала, што 25 лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню пройдзе Адзіны дзень галасавання, пра асноўныя этапы электаральнай кампаніі. У ходзе размовы Эдзіта Аляксандраўна адказала на пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў, заклікала прыняць удзел у выбарах.