Вада — самае звычайнае, самае распаўсюджанае рэчыва і адна з самых загадкавых вадкасцяў нашай планеты. А што мы ведаем аб ёй? І ўвогуле, адкуль вада на планеце? На гэтыя і іншыя пытанні даведваліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” на часе здзіўленняў “Вы слыхали о воде? Говорят она везде!” у філіяле “Казлоўшчынскай гарпасялковая бібліятэка” 19 мая. Дзеці дзівіліся здольнасцям вады, яе ўсюдыіснасці. Затым праверылі свае веды пра ваду падчас вясёлай віктарыны “Не дай сабе засохнуць” і крыжаванкі “Кругаварот”. За правільны адказ атрымлівалі кроплю вады (папяровы жэтон у выглядзе блакітнай кроплі з надпісам Н2О). Пераможца Баравік Яраслаў ва ўзнагароду атрымаў бутэльку мінеральнай вады.