Сустрэча з кнігай “Вялікая Айчынная вайна ў творах Івана Навуменкі”, прысвечаная  100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка прайшла ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 10 класа мясцовай школы. Больш за 50 гадоў працаваў пісьменнік на ніве роднай літаратуры. Творы Івана Навуменкі прасякнуты шчырасцю, праўдзівасцю, глыбокімі пачуццямі. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з творамі, якія  найбольш поўна раскрываюць  тэму Вялікай Айчыннай вайны. Гэта трылогія “Сасна пры дарозе” (1962),  “Вецер у соснах (1967),  “Сорак трэці” (1973), а таксама апавяданні “Сямнаццатай вясной”, “Вераніка”. Аўтар паказаў складаны і супярэчлівы працэс фарміравання волі і характараў маладых людзей, гатовых да подзвігу ў імя Радзімы. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Аб чым шумелі сосны”, праглядзелі відэаролік “Успаміны пра бацьку”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.