1 ліпеня работнікі філіяла “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” правялі пазнавальную гадзіну “Вялікая дата краіны”, прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства  ўспомнілі, чаму свята адзначаецца мінавіта 3 ліпеня, адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны “А ці ведаеце вы?”. Бібліятэкары нагадалі прысутным якая птушка з’яўляецца сімвалам нашай краіны, якую расліну — сімвал беларускай зямлі — згадвае Максім Багдановіч у славутым вершы “Слуцкія паясы” і шмат іншых цікавых фактаў пра Беларусь. Затым знаёмства з выставай – прысвячэннем “Беларусь мая, сінявокая!”

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.