Чырвоны дзень календара — менавіта так называлі свята, прысвечанае Кастрычніцкай рэвалюцыі. З гэтай нагоды 3 лістапада ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі была экспанавана літаратурная выстава-экспазіцыя Вялікі Кастрычнік: старонкі гісторыі. Чытачам прапаноўваліся кнігі ў якіх расказвалася пра кастрычніцкія падзеі 1917 года. У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры прайшоў канцэрт “Гісторыя на стагоддзі”, прымеркаваны да гэтай значнай гістарычнай падзеі. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі таксама прынялі ўдзел у свяце. Да ўвагі ўдзельнікаў у фае была экспанавана літаратурная выстава — экспазіцыя.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.