На працягу лета ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”  будзе працаваць фотазона “Летнее  приклюЧтение”. У вялікай мазаіцы чалавечага жыцця – жыццё дзіцяці, быццам яркі праменьчык. Пра гэта і апавяданні, змешчаныя на старонках кніг, прадстаўленых на кніжнай выставе “Кніжны букет лета” (у рамках агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік”) . На іх дзеці змогуць прачытаць аб справах і клопатах, радасці і трывогах сваіх аднагодкаў, аб вялікай сіле дружбы, дабрыні, спагадзе, шчодрасці, аб непаўторнай, захапляльнай пары — дзяцінстве.
1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей прайшла літаратурна-гульнёвая праграма “Вясёлая краіна дзяцінства” для дзяцей школьнага лагера “Здаравячок”. Дзяцінства жыве надзеяй, яно верыць у цуды. А якія цуды без казкі. Успаміналі казкі, праводзілі віктарыны, конкурсы, путаніцы па іх. Пасля гульні-размінкі дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў рухомых гульнях “цягні-штурхай”, “нітка Арыядны”, “самы моцны” і іншыя.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.