12 сакавіка споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння савецкага паэта Сяргея Міхалкова. На літаратурнай імпрэзе “Вясёлы дзень з Сяргеем Міхалковым”, якая адбылася 30 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі”, гаворка вялася пра  яго вершы для дзяцей. Колькі багатых юмарыстычных знаходак у іх. І кожны верш чамусьці вучыць, на штосьці нацэльвае. Разам з бібліятэкарам чыталі і разбіралі вясёлыя вершы, спявалі песні, глядзелі мультфільмы па баснях. Напрыканцы бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры з выставы “Мастер улыбки Сергей Михалков”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.