З пачатку новага навучальнага года абнавіўся склад  аматарскага аб’яднання экалагічнага напрамку «Вясёлы мурашнік», якое дзейнічае пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Гэта вучні гімназіі № 1 г.Дзятлава. 18 верасня адбылося арганізацыйнае пасяджэнне, дзе вырашаліся моманты далейшай працы аб’яднання, знаёмства з хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Кіраўнік аб’яднання, Алена Хрышчановіч, расказала дзецям пра разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету, аб рэдкіх і знікаючых жывёлах і раслінах, правяла экалагічную віктарыну.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.