19 студзеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы для вучняў 5 класа ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава” прайшоў бібліятэчна-бібліяграфічны занятак “Выбар кнігі ў бібліятэцы”. Падчас занятка дзеці даведаліся, як арыентавацца ў акіяне кніг, знайсці тую, якая дапаможа ў адукацыі, зможа заняць вольны час, узбагаціць веды ў той, ці іншай вобласці. Пазнаёміліся з фондам бібліятэкі, тэматычнымі кніжнымі выставамі і правіламі карыстання бібліятэкай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.