19 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі напярэдадні Міжнароднага дня адмовы ад курэння далучыўся да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі па прафілактыцы тытуню як фактару рызыкі анкалагічных захворванняў.

Наступстваў курэння можа быць найвялікшае мноства — цыгарэтны дым закранае практычна ўсе ўнутраныя органы. …Медыкі і біёлагі ўжо стаміліся “біць у званы”: пра шкоду курэння знятыя фільмы і шматлікія відэаролікі, выпушчаныя кнігі і брашуры, а колькасць даследаванняў пераўзыходзіць усе мажлівыя нормы. Супрацоўнікі  бібліятэкі ладзілі для карыстальнікаў бібліятэкі і бібліобуса тэматычную выставу “Выбіраем жыццё без табачнага дыму”, прайшла акцыя “Обменяй конфету на сигарету”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.