26 студзеня 2025 года ў нашай краіне адбудзецца знакавая грамадска-палітычная падзея — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.З мэтай павышэння прававой культуры выбаршчыкаў у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбыўся інфармацыйны навігатар “Выбары 2025: что нужно знать” для прадстаўнікоў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй выбараў, з асноўнымі паняццямі “выбары”, “выбарчае права” і іншымі. Даведаліся пра працэс правядзення выбараў у Рэспублікі Беларусь, аб значнасці і важнасці голаса кожнага выбаршчыка. Напрыканцы мерапрыемства паразважалі і абмеркавалі розныя сітуацыі, які могуць адбыцца на выбарчым участку і атрымалі важныя і карысныя веды, якія могуць спатрэбіцца ім у якасці выбаршчыкаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.