9 чэрвеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў летнюю пляцоўку чытальню пад адкрытым небам “Кніжная вясёлка лета”. На пляцоўку завіталі наведвальнікі летняга аздараўленчага лагера “Вектар” ДУА “Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” і наведвальнікі аздараўленчага лагера “Алімпіец” Установы “Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”. Для іх ладзілася дэгустацыя літаратурных навінак “Выбяры лепшае”, працавала літаратурнае кафэ “Смачная” кніга”, дзе прапанавалі: на закускі  — “Фантастычныя нарэзкі”, на дэсерт — “Классические сладости”  і торт “Паэтычны”, напіткі — кактэйль “Часопісны” і мус “Книжное ассорти”. Падчас вясёлай размінкі праводзіліся гумарыстычныя конкурсы і гульні, дзеці танцавалі, пераапрануўшыся ў нацыянальны беларускі касцюм. На пляцоўцы было шматлюдна і весела.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.