У філіяле “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” прайшоў майстар — клас Галіны Мікалаеўны Шчыпанавай “Вырабы з палімернай гліны”для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”. У вольны час з таго, што практычна можна назваць смеццем яны стварае творы мастацтва. У ход ідзе ўсё ад пацерак і каменьчыкаў да бетону, цэглы і рэштак будматэрыялаў. Напрыканцы мерапрыемства, за кубачкам гарбаты, жанчыны абмеркавалі афармленне фотазоны ў бібліятэцы.