Працягвае сваю работу аматарскае абʼяднанне “Вясёлы мурашнік” з экалагічным уклонам, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўская раённай бібліятэкі. Удзельнікі абʼяднання — вучні 4 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлаваˮ начале з класным кіраўніком Ганчарук Анастасіяй Аляксандраўнай. 6 кастрычніка для іх ладзілася віртуальнае падарожжа ў краіну беларускага шоўку “Вырастае ў полі лёнˮ. Падчас мерапрыемства дзеці адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа, дзе пазнаёміліся з гісторыяй беларускага шоўку, у якіх вытворчасцях яго выкарыстоўваюць, яго гаючых якасцях. Удзельнікі праглядзелі электронную прэзентацыю, разам з бібліятэкарам чыталі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі загадкі па тэме, удзельнічалі ў конкурсах. Пасля мерапрыемства выбралі для сябе цікавую кнігу.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.