Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа. Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны цесна супрацоўнічае з мясцовымі майстрамі. У бібліятэцы арганізавана выстава — хобі ”Уцеха для вачэй, суцяшэнне для душы”.Свае работы на выставу прадставіла чытачка Вера Грыгелевіч, у яе руках атрымліваюцца цудоўныя вырабы. Вера Васільеўна нарадзілася ў вёсцы Струган Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Але лёс склаўся так, што ў 2013 годзе яна з сям’ёй пераехала ў аграгарадок Жукоўшчына. Яна працуе ў КСУП “Жукоўшчына”аператарам ЭВМ. А ў вольны час разам з дачушкай Анютай ,вучаніцай 7 класа ствараюць вось такія прыгожыя вырабы. Чытачы станоўча ставяцца да выставы,яна выклікае добры настрой і радасныя эмоцыі.