30 сакавіка ў рамках праекта «Я і маё хобі» у Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы ладзілася выстава-хобі «З кнігай па жыцці». Галоўная ўдзельніца выставы – Касперава Лілія Пятроўна. За мінулы год яна прачытала ў нашай бібліятэцы 237 кніг. Лілія Пятроўна кажа: «Вельмі люблю іх чытаць, выбіраць, дарыць, казаць пра кнігі. Люблю кнігі, тамуштогэта СЛОВА, а ў словах — ЖЫЦЦЁ! Не ведаеш, шторабіць, як быць? Адчыні кнігу – табе абавязкова падкажуць. Я заўсёды была ўпэўненая, што кнігі — гэта жывыя істоты. Проста не падобныя на нас, але ўсё ж зсваім настроем, характарам, мэтай і філасофіяй. Гэта мноства жыццяў, такіх непадобных, але тым самым такіх разнастайных. Для мяне кнігі – гэта натхненне, настрой, вопыт, жыццё». Чытанне добрых кніг- адно з лепшых хобі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.