26 лютага ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы праблемам наркаманіі прысвечана выстава “Опасные забавы”, дзе прадстаўлены ілюстраваны матэрыял аб наркаманіі, наркотыках, аб іх пагібельным уздзеянні на арганізм чалавека, асабліва падлеткаў і моладзі. Таксама на нашай выставе ёсць адрасы Інтэрнэт-сайтаў, прысвечаных барацьбе з наркаманіяй. Амаль кожны чуў пра тое, што наркотыкі — гэта зло. І, тым не менш, колькасць тых, хто трапляе ў павуцінне гэтага зла, імкліва расце. Мэта нашай выставы — дапамагчы ўсвядоміць гэтую небяспеку. Выстава “Опасные забавы ” ўяўляе сабой спробу асвятліць негатыўныя наступствы наркаманіі для фізічнага і маральнага здароўя моладзі. Прыстасаванна да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі.
