Сямейная рэліквія — гэта дарагая па ўспамінах рэч, пакінутая па спадчыне роднымі людзьмі, гэта часціцы сямейнага яднання, сувязь паміж пакаленнямі. І каб гэтая сувязь не перарывалася, трэба захоўваць сямейныя рэліквіі, таму што гэтыя рэчы напоўнены сэнсам, яны памятаюць рукі нашых продкаў і могуць многае расказаць нам пра іх. Філіял “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” арганізавала “Выставу сямейных рэліквій”. На ёй прадстаўлены такія прадметы, як самавар, патэфон,швейная машынка, настольная лампа, збан і шмат іншых цікавых экспанатаў.  Многія вырабы зроблены з дрэва сваімі рукамі — гэта цацкі, лыжкі, куфар, шкатулка, домік. Цэннымі сямейнымі рэліквіямі з’яўляюцца фотаздымкі. Хіба не цікава праз шмат дзясяткаў гадоў паглядзець  на родных людзей. Ці не з сямейных рэліквій пачынаецца пазнанне гісторыі нашай Радзімы?

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.