У апошнія дні верасня аддзел маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду арганізавалі для бібліятэчных работнікаў установы выяздны семінар “Прапануем. Аналізуем. Укараняем: прафесійны тур па бібліятэкам”. Пачаўся семінар з наведвання філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэкі-клуб”. Бібліятэкар Таццяна Цыгель падзялілася вопытам сваёй работы па краязнаўству. Бібліятэка займаецца пошукавай работай па збору рэгіянальных прадметаў побыту. Этнаграфічны раздзел “З бабулінага куфэрка” прадстаўлены старадаўнімі прадметамі працы, народнага побыту, хатняга ўжытку, посуд, адзенне, вырабы дэкаратыўна прыкладнога мастацтва. Арганізавана выстава архіўных фотаздымкаў былога калгаса “Расія”. Прадстаўлены фотаздымкамі 1974 – 1976 гадоў, якія адлюстроўваюць момант развіцця і станаўлення вёскі і былога калгаса “Расія”.
Далей свае дзверы гасцінна адчыніў філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка – цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”. Аглядную экскурсію па бібліятэцы прапанавала Жанна Кур’ян. Пазнаёміла калег з работай аматарскага аб’яднання для дзяцей літаратурнага накірунку “Літарынка”, з тэматычнымі папкамі-дасье па вёсках сваёй зоны абслугоўвання.
На падвядзенне вынікаў удзельнікі семінара сабраліся ў філіяле “Наваельняская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі”. Загадчык бібліятэкі Анжаліка Вабішчэвіч падзялілася вопытам работы з пажылымі людзьмі, з новымі кніжнымі выставамі. Правяла экскурсію па літаратурным пакоі “Літаратурная спадчына”, дзе сабраны цікавыя матэрыялы аб знакамітых пісьменніках і паэтах-земляках: сярод іх вядомы пісьменнік Вячаслаў Адамчык , паэт Віктар Шымук, Яўген Матвееў.