17 студзеня ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” з дзецьмі 1 класа прайшоў бібліятэчна-бібліяграфічны занятак “Я ў сельскай бібліятэцы”. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з правіламі паводзін у бібліятэцы, правіламі карыстання кнігай, правяла невялікую экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з кніжнымі паліцамі, дзіцячым фондам бібліятэкі. Затым дзеці здзейснілі падарожжа па кніжнай выставе “Читать-круто! Читать-модно!”. Жадаючыя змаглі запісацца ў бібліятэку і ўзяць кнігі і часопісы дадому пачытаць.