13 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў Дзень адчыненых дзвярэй. Да ўвагі карыстальнікаў бібліятэкі была аформлена выстава “Я — бібліятэкар”. На выставе былі прадстаўлены кнігі аб рабоце бібліятэк і прафесіі бібліятэкара, фотавыстава мерапрыемстваў, пералік паслуг, якія выконвае бібліятэка. Длямалодшых чытачоў прайшла экскурсія па біблітэцы. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кніжным фондам, электронным каталогам, распавяла аб тым, як можна знайсці ў бібліятэцы патрэбную кнігу. Прайшло бліц-апытанне “Аб бібліятэцы”.  Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі. Дзень атрымаўся насычаным і цёплым.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.