У рамках бібліятэчнага праекта “Я і маё хобі” у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” 29 кастрычніка адбылася выстава-хобі “Фантазии полёт”, на якой дэманстраваліся вязаныя вырабы майстрыхі Курэц Людмілы Мікалаеўны. Кардыганы, шкарпэткі, шалі, кофты – усе рэчы, звязаныя ўмелымі рукамі, адрозніваюцца фасонам, узорам вязання, але ўсе вельмі прыгожыя і непадобныя адзін на аднаго.