Адбылося чарговае пасяджэння аматарскага аб’яднання “Прававы лабірынт”.Падчас дыскусіі ўспомнілі прававыя дакументы, які абараняюць правы дзяцей і гісторыю ўзнікнення “Канвенцыі аб правах дзіцяці”. Падлеткі называлі і прыляплялі на дошку заданні з правільнымі адказамі. Разгледзелі і паразважалі над сітуацыяй, якую ж яны самі і паказалі, кожны выказаў сваё меркаванне. Замацавалі свае веды з дапамогай віктарыны “Правы літаратурных герояў”, паспрабавалі разабрацца ў некаторых сітуацыях з літаратурных твораў. Напрыканцы пасяджэння падвялі вынік дыскусіі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.