Юбілей могуць адзначаць людзі, гарады, а могуць і кнігі. У кожнай з іх свой характар, свой лёс, свой шлях да чытача. Кнігі можна параўнаць з зоркамі. Адна загарыцца, прамільгне — і тут жа згасне, іншая будзе свяціць вечна. Менавіта такія кнігі хочацца чытаць і перачытваць. Колькі гадоў кнізе, якую вы трымаеце ў руках? Хоча цепра гэта даведацца? На гэтае пытанне адкажа кніжная выстава-прагляд “Кніжныя юбілеі”, прысвечаная кнігам-юбілярам 2023 года. Наведвальнікі школьнага працоўнага лагера “Лидер” пазнаёміліся з выставай і праглядзелі відэаролікі раённага інтэрнэт-праекта “Я – кніга-юбіляр!”. Бібліятэкар расказала пра кнігі Шамякіна І.“Вазьму твой боль” і “Палеская мадонна”, Ажэшкі Э. “Хам”, Быкава В. “Дажыць да світання”.