9 студзеня адбылося першае ў 2019 годзе пасяджэнне дзіцячага аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік». Для дзяцей быў праведзены каменціраваны прагляд літаратуры «Я кнігай адчыняю свет прыроды». У час мерапрыемства рабяты папоўнілі свае веды пра шматграннасць жывой прыроды, пашырылі ўяўленне пра жывёльны і раслінны свет. Бібліятэкар правяла для дзяцей гутарку па кнізе «Прагулкі па лесе» — гэта пазнавальныя апавяданні пра жывёл і птушак, насякомых, дрэвах, грыбах і ягадах. Пасля прапанавала крыжаванку «Лясныя жывёлы».