У свеце няма нічога важней і даражэй, чым матчына любоў. Слова “Мама” для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’ецца крыніца пяшчоты. Напярэдадні свята Дня маці ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання ладзілася паэтычнае віншаванне “Я не богиня — просто женщина и мать’. У гэты дзень гучалі словы ўдзячнасці ўсім матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку, бо, колькі б добрых слоў мы не казалі нашым мамам, лішнімі яны не бываюць.
