“… Я пакіну вам гэтыя рэкі
Гэты луг, гэты лес, гэты сад,
Каб любілі свой край вы навекі
Ну, а я — не вярнуся назад”
Віктар Шымук

Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле беларускага пісьменства гарыць зорка нашага земляка —  пісьменніка і паэта Дзятлаўшчыны Віктара Шымука. 2 красавіка яму споўнілася б 90 гадоў. З нагоды гэтай юбілейнай даты 5 красавіка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў тэматычны вечар і выставу-партрэт “Я твой навекі вечныя, Радзіма”. На мерапрыемства завіталі вучні 7 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” з бібліятэкарам Мядзведзевай Ірынай Марʼянаўнай і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ. Гучалі вершы і песні на вершы Віктара Мікалаевiча, слухачы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага земляка.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.