9 красавіка падчас выезду па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі -бібліобуса  ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для асуджаных Папраўчай установы“ Папраўчая калонія-пасяленне №26” тэматычны вечар і выставу-партрэт “Я твой навекі вечныя, Радзіма”, прысвечаныя да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і паэта Дзятлаўшчыны Віктара Шымука. Удзельнікі мерапрыемства  пазнаёміліся з жыццёвым і творчым  шляхам нашага таленавітага земляка. Гучалі вершы і песні на вершы Віктара Міхайлавіча. Прапанаваная выстава пазнаёміла жадаючых з яго літаратурнымі выданнямі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.