Семья – это то, что с тобою всегда
Пусть мчатся секунды, недели, года,
Но стены родные, отчий твой дом –
Сердце навеки останется в нём!
Сям’я – гэта самае галоўнае, што ёсць у чалавека. Гэта блізкія і родныя людзі, тыя каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе. Сям’я дае першыя ўзоры адзінства, якія дазваляюць дзяліць радасць, святы, працу, бяду і ўсякае ліхалецце. Сямейная салідарнасць, зладжанасць і дружба цэняцца ў народзе вышэй злата – срэбра. Менавіта пра гэта гаварылася на сямейным свяце “Я + ты + дзеці = лепшая сям’я на свеце”, якое прайшло ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” і было прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і.