Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак, малую радзіму. Мы жывём, вучымся і працуем на Дзятлаўскай зямлі, якая з’яўляецца маленькай часцінкай нашай Радзімы — Беларусі. Дзятлаўскі раён — самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі.
15 студзеня 1940 года ўтвораны Дзятлаўскі раён. У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы да 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна прайшоў краязнаўчы рэтра-вечар пад назвай “Я вырас тут — і край мне гэты дораг”. На мерапрыемстве прагучала шмат слоў пра гісторыю наша раёна, перыяды ўзлёту і заняпаду. Да гэтай даты ў бібліятэцы ладзілася фота-выстава “Родны свой край любі і ведай”. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі краязнаўцы, супрацоўнікі музея і людзі, якія любяць свой край і ім ганарацца. Лук’янчык Міхаіл Іванавіч, краязнавец, распавядаў пра гісторыю Дзятлаўскага раёна, людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё роднага краю. Старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага краязнаўчага музея Абрамчык Алена Рыгораўна расказала пра людзей, якія занесены ў “Кнігу Славы” Дзятлаўскага раёна, чытала свае вершы. Валерый Міхайлавіч Петрыкевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра жыццё на Дзятлаўскай зямлі.