Галоўнае ў жыцці — гэта здароўе!   Здароўе — бясцэнны дар, які дае чалавеку прырода. Без яго вельмі цяжка зрабіць жыццё цікавым і шчаслівым. Але як часта мы растрачваем гэты дар дарма, забываючы, што страціць здароўе лёгка, а вось вярнуць яго вельмі і вельмі цяжка. Здароўе чалавека, перш за ўсё, залежыць ад яго самога, ад таго, як ён пра яго клапоціцца, ад ладу жыцця.
У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы з 15 ліпеня па 1 жніўня дзейнічала выстава — дэвіз “Я здароўе зберагу, сам сабе дапамагу”. На ёй прадстаўлена інфармацыя па раздзелах: “Фізкультура і здароўе”, “Ад правільнага харчавання – да здаровага арганізму” і “Здароўе без лекаў”. Карыстальнікі маглі пазнаёміцца з кнігамі Краўцова І. “Памажы сабе сам”, “Здароўе сваімі рукамі”, “Здоровье без лекарств”, “Целебные блюда на вашем столе” М.Лібінтава і інш. Бібліятэкар зрабіла агляд ля выставы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.