19 жніўня ва ўтульнай зале філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” ладзілася хвіліна добрых парад “Яблычны спас прыйшоў да нас”. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала ўсім прысутным пра гісторыю і сутнасць свята, а затым настаяцель Накрышскай Барыса – Глебскай царквы айцец Мікалай пажадаў усім жыць у згодзе і любові адзін да аднаго і пасля сумеснай малітвы асвяціў плады новага ўраджаю – духмяныя яблыкі, грушы, слівы.