Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны прыняла ўдзел у свяце яблык. Наведвальнікі знаёміліся з тэматычнай выставай “Яблык на нашым стале”, дзе прадстаўлена літаратура аб правілах збору і асаблівасцях захоўвання яблык, іх кулінарнай апрацоўкі. Прыведзены рэцэпты блюд з яблык для паўсядзённага харчавання, а таксама святочнага стала, прымаўкі і пагаворкі. Выставу дапаўнялі падзелкі з яблык.Удзельнікі свята частаваліся яблыкамі, гулялі ў гульні, рабілі фотаздымкі на памяць.
