Мама… Якое гэта простае і адначасова дзіўнае слова для кожнага з нас ! Самае цёплае, самае простае, самае добрае. Для любога з нас мама самая прыгожая, самая пяшчотная, самая любімая, самая лепшая і яшчэ шмат разоў самая-самая-самая … Колькі пяшчоты ў гэтым прыгожым слове, якім мы называем настолькі блізкага і роднага нам усім чалавека! Матуля… Яна вучыць мудрасці, дае парады і непакоіцца за нас. І з гадамі шчырая ўдзячнасць толькі павялічваецца …
Напярэдадні свята Дня Маці 13 кастрычніка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў выставу “Яе ласка, любоў і пяшчота”. Да ўвагі нашых мам і бабуль была прапанавана літаратура розных напрамкаў: “Образ матери в стихах и прозе”, “Мир матери глазами великих художников”, “Женское здоровье”, “Библиотека заботливой мамы” и “Мамам рукодельницам и кулинарам”.