29 чэрвеня Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры прыняла ўдзел у пасялковым свяце ягад “Смак лета”. Для самых маленькіх наведвальнікаў працавала дзіцячая пляцоўка “Ягадны пятачок”. Бібліятэка падрыхтавала выставу “Ягадная казка”. Дзеткі з цікавасцю разглядалі казкі і рабілі сэлфі.