4 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры развіцця і падтрымкі чытання да Дня барацьбы з наркотыкамі праводзілася гутарка “Як не стаць ахвярай наркаманіі”. Да мерапрыемства была аформлена інфармацыйная выстава “Скажы наркотыкам НЕ !”. Прысутныя мелі магчымасць атрымаць інфармацыю па наркаманіі, статыстычныя звесткі па Рэспубліцы. Бібліятэкар паведала аб шкодзе, якую нясуць наркотыкі, як засцерагчы сябе ад гэтай хваробы і якое пакаранне чакае за незаконны абарот наркотыкаў.