13 студзеня напярэдадні святкавання Старога Новага года аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для сваіх юных чытачоў інформ-дасье “Як сустракаюць Новы год людзі ўсіх зямных шырот?”. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі аб традыцыях сустрэчы Новага года ў розных краінах свету. З задавальненнем адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні навагодняй віктарыны. І, канешне, кожны з удзельнікаў атрымаў салодкі пачастунак.