Філіял “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — клуб” прыняла ўдзел у мітынгу каля помніка загінуўшым землякам увёсцы Погіры. На мітынгу прысутнічалі жыхары вёскі, працаўнікі бухгалтэрыі КСУП ”Жукоўшчына”, настаўнікі. З урачыстым словам да прысутных звярнуўся старшыня Жукоўшчынскага сельскага Савета Валерый Верамейчык, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Баравік, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КСУП “Жукоўшчына” Ірына Красоўская, выступілі вучні Жукоўшчынскай базавай школы. Прагучалі вершы прысвечаныя Вялікай Перамозе, ускладзены кветкі да помніка жыхарам навакольных вёсак, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і дзевяццю мірным жыхарам в.Погіры, якія былі расстраляны ва ўрочышчы “Наклады” 29 ліпеня 1942 года.