У рамках Рэспубліканскай акцыі, прысвечанай дню нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны арганізавана кніжная выстава ”Янка Купала песняй і сэрцам з намі”. На выставе кнігі, публікацыі, эсэ, успаміны, фотаздымкі ствараюць шматгранны партрэт паэта. Творы Янкі Купалы раскрываюць яго незвычайнай энергіі і сілы непаўторны талент, у якім увасабляецца сіла беларускага народа, прыгажосць яго духоўнага багацця. Паэт з’яўляецца “лірычным ачагом” свайго народа, прарокам яго долі.
Кожны чытач знойдзе ў купалаўскай спадчыне тое, што шукае душа…