Да 125 — годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў літаратурны дайджэст “Янка — парашутыст, ваяка Мішка і Міколка — паравоз”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй беларускага пісьменніка і з яго творчасцю. Расказала шмат цікавых і нават, дзесьці іранічных фактаў з яго жыцця, пазнаёміла з кніжнай выставай “Міхаіл Лынькоў. Шчодры, чалавечы талент”, прэзентацыяй “Фотаархіў Міхася Лынькова”.