Першацветы — першыя прадстаўнікі расліннага свету, якія з’яўляюцца пасля доўгай зімы. 24 сакавіка ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” з  удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” праведзена гутарка “ Ясныя вочы праталін”. На ёй ішла гаворка  пра першацветы. Чытаючы вершы аб выдатным часе  года, слухаючы музычныя ўрыўкі з твораў, дзеці разглядалі прыгажосць першацветаў на экране тэлевізара. Яны міжволі звярталіся да прыгожага, і імкнуліся выказаць свае адчуванні,  каб людзі не знішчалі гэтыя расліны, а імкнуліся абараняць, аберагаць і рассаджваць на тых тэрыторыях, дзе гэта магчыма. З цікаўнасцю дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах «Складзі слова», «Дэшыфроўка», «Загадкі аб першацветах», «Пакажы веды», «Выратуем першацвет».  З захапленнем рабяты рабілі аб’ёмныя падзелкі першацветаў. Думаю,  што яны з задавальненнем будуць глядзець на іх, успамінаючы аб радасных хвілінах творчасці.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.