У рамках рэспубліканскай акцыі, прысвечанай дню нараджэння Я.Купалы, 30 чэрвеня ў Казлоўшчынскай ГПБц прайшоў літаратурны партрэт “Ён і сёння з намі, наш Купала…”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў са зборнікам “Жалейка” факсімільнага выдання, кнігай аднаго верша “А хто там ідзе?”, якая змяшчае пад сваёй вокладкай пераклады гэтага твора на 101 мову свету. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 класаў ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”.