Лета ты, лета прыгожа-квяцістае,
Колькі ты ўносіш аздобы з сабой!
Цягнуцца стройна шнуры каласістыя,
Пахне павабна трава над ракой.
Я. Купала
7 ліпеня ў філіяле “Данілавіцкая сельская бібліятэка – цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” да 140- годдзя з дня нараджэння Я.Купалы прайшла літаратурная вандроўка “Ен і сёння з намі, наш Купала…”. Мерапрыемства праводзілася з дарослымі, якія наведваюць бібліятэку. Спачатку бібліятэкар правяла невялікае падарожжа па кніжнай выставе “Гонар і слава беларускай літаратуры”, паведала аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, затым жадаючыя зачытвалі вершы, ўрыўкі з апавяданняў.