У рамках краязнаўча-патрыятычнага праекта “Па дарогах вайны ішлі мае землякі” у філіяле “Жукоўшчынская СБк” прайшоў урок мужнасці “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця, і слава, якой не будзе канца”. Мерапрыемства наведалі вучні ДУА “Вучэбна–педагагічны комплекс “Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”. Чыталі вершы пра Вялікую Айчынную вайну, пазнаёміліся з фотаздымкамі ветэранаў Жукоўшчынскага сельскага Савета і матэрыяламі пра іх баявыя шляхі, спісамі воінаў–землякоў, якія загінулі на франтах, спісамі воінаў і партызан, якія загінулі пры абароне і вызваленні Дзятлаўскага раёна, фотаздымкамі вязнеў з вёскі Зачэпічы Пышка В.А. і Місарэвіч С.А.