20 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень абароны правоў дзіцяці. У 1959 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла дэкларацыю правоў дзіцяці, аб’яднаўшы 10 асновавытворных прынцыпаў і абвясціўшы сваёй канчатковай мэтай забяспечыць дзецям шчаслівае дзяцінства. А ў 1989 годзе, таксама 20 лістапада, была прынятая Канвенцыя аб правах дзіцяці, якая абавязвае ўсе краіны забяспечыць дзецям добрае жыццё.
25 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзіў для карыстальнікаў бібліятэкі тэматычную выставу “Ёсць правы і ў дзяцей”, на якой былі экспаваны дакументы і матэр’ялы аб правах дзіцяці.