Майстар-клас па вышыванню крыжыкам “З бабулінага куфэрка” ладзіўся ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры. Кожны жадаючы меў магчымасць павышываць. Сёння рэчы з бабулінага куфэрка вяртаюцца да жыцця. Яны перастаюць быць толькі экспанатамі краязнаўчага музея і зноў займаюць месцы на сталах, сценах і паліцах. Народнае мастацтва зноў запатрабавана і шануецца беларусамі.