У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ліра”. Бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў на гадзіну байкі ”З гумарам – пра сур’ёзнае”, прымеркаваную да 125-гадовага юбілею выдатнага беларускага сатырыка К.Крапівы. Да пачатку мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з выставай – прысвячэннем ”Старэйшына роднай літаратуры”, дзе прадстаўлена літаратура пра жыццё і творчую дзейнасць народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы  і заслужанага дзеяча навук Беларусі Кандрата Кандратавіча Крапіву. Прагучалі найбольш вядомыя байкі сатырыка.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.