Святочнай і яркай падзеяй для дзяцей і падлеткаў пад час вясновых канікул з’явіўся Тыдзень дзіцячай кнігі. У рамках  Тыдня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшлі наступныя мерапрыемствы: свята кнігі “З кнігай па дарогах дзяцінства”, літаратурны калаж “Казка пачынаецца, а як яна называецца?…”, Web-вандроўка “Любімыя часопісы нашых дзяцей”, гучнае чытанне “Жывая кніга”. Гэтыя мерапрыемсты выхоўваюць у дзяцей любоў да кнігі, спрыяюць знаёмству  з беларускімі казкамі, лепшымі ўзорамі паэтычнай спадчыны, развіццю мастацкага густу, з цікавымі дзіцячымі часопісамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.