Не мяняй свой куток на прастору чужую,
Упрасторы чужой птушка гнёзды не ўе.
Пі ваду са свайго вадазбору і тую,
Што цячэ дававіта з крыніцы твае.
Барадулін Р.
Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Аднавяскоўцы”, што дзейнічае пры філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка — клуб” сабраліся на сваю чарговую сустрэчу на знакамітай жукоўшчынскай крынічцы. Прайшла гадзіна добрых спраў “З любоўя да роднага краю”. Наша крынічка- надзвычай шчодры дар Маці — Зямлі. Гэта нешта жывое і сімвалічнае. Гэта нітачка, якая звязвае наша мінулае, сучаснае і будучыню. Ваду з крыніцы ўнікальнай якасці чэрпалі для вінакурнага завода, які датуецца 1837г. Пра яе ведаюць далёка за межамі нашага раёна. Жукоўшчынская крыніца не проста дорыць людзям крыштальную ваду і радуе вока. Яна з’яўляецца адметнасцю раёна, уваходзіць у турыстычныя маршруты.
Удзельнікі аб’яднання прапалолі кветкі высажаныя каля крынічкі, пасадзілі новыя, ачысцілі дарожкі, якія вядуць да крынічкі. Хай яшчэ доўгія — доўгія гады бруіцца наша крынічка, радуе сэрцы людзей і поіць смачнай вадой усіх, хто да яе нахіліцца