2 верасня адной з найважнейшых падзей у культурным жыцці рэспублікі з’яўляецца Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённая бібліятэкі запрасіў вучняў 7 класса Гімназіі № 1 г. Дзятлава на інтэлектуальную гульню “З пажоўклых пергаментаў, з прапыленых фаліянтаў”. Праз гульню вучні зазірнулі у мінулае, даведаліся пра гісторыю з’яўлення першых друкаваных выданняў, пра зараджэнне і развіцце беларускага пісьменства, зразумелі, што кніга ў мінулым цанілася як сапраўдны скарб. Таксама да ўвагі ўдзельнікаў была прапанавана тэматычная выстава “Мовы друкаванай чароўныя словы”. У гэты дзень роўна 445 год таму назад Іван Фёдараў надрукаваў сваю “Азбуку”. Праз прагляд фільма  “Первопечатник Иван Фёдоров” ўдзельнікі даведаліся, як яна друкавалася ў тыя часы, што менавіта Іван Фёдараў быў першым стваральнікам друкаванай кнігі.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.